Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Філіп Лята з кампазіцыяй «Zanim nas policzysz»

23.06.2022 18:00
Лята атрымаў узнагароду Першай праграмы Польскага радыё на 59-м Нацыянальным фестывалі польскай песні ў Аполі ў намінацыі «Прэм’еры».
Аўдыё
Filip Lato laureatem nagrody radiowej Jedynki
Filip Lato laureatem nagrody radiowej JedynkiAgencja Forum

На гэты раз я прадстаўлю вашай увазе песню музыканта, прозвішча якога ідэальна падыходзіць для ўдзельніка музычнай эстрады – Філіп Лято (Filip Lato) . І, што цікава, такое «летняе» прозвішча з’яўляецца сапраўдным прозвішчам выканаўцы, а не псеўданімам.

Філіп Лята нарадзіўся ў 1991 годзе ў Варшаве. У яго не толькі грунтоўная музычная падрыхтоўка – ён вучыўся ў музычнай школе, грае на гітары і фартэпіяна, але таксама вышэйшая адукацыя ў галіне юрыспрудэнцыі. Вось такі спяваючы юрыст.

У верасні 2016 года прыняў удзел у праслухоўванні сёмага выпуску праграмы Польскага тэлебачання «Голас Польшчы». Праспяваў песню «She Will Be Loved» з рэпертуару Maroon і прайшоў у далейшы этап. Вясной 2018 года на тэлеканале Polsat выйшаў дзявяты выпуск праграмы «Твой твар гучыць знаёма» з удзелам Лята. Спявак выйшаў у фінал, у якім перамог, выканаўшы ролю Роберта Планта з каманды Led Zeppelin.

А зусім нядаўна Філіп Лята з песняй «Лепш мець» атрымаў узнагароду Першай праграмы Польскага радыё на 59-м Нацыянальным фестывалі польскай песні ў Аполі ў намінацыі «Прэм’еры».

Сёння ж я хачу прадставіць вам кампазіцыю ў выкананні гэтага музыканта, якая называецца «Перш чым нас палічыш» (Zanim nas policzysz). Філіп выконвае яе разам з іншай музыканткай, якая на сцэне выступае проста пад іменем Юлія, а яе поўнае імя і прозвішча – Юліта Ратоўска (Julita Ratowska).

Dzielę na pół każdy wdech, każdy ruch. Staram się mierzyć odległość od snu. To takie trudne, gdy nie ma cię tu. Oczy wilgotne topnieją jak lód. Chcę zatopić się w naszej małej mgle.

Zanim nas policzysz, wiedz że dzielę nas na części dwie. Jedna nie da rady sama być, gdy druga nie może bez niej żyć. Wiesz, cały czas siebie okłamywałem. Świat jest tak piękny i pełen miłości. Smutek to tylko chwila, gdy nic. Smutek to tylko chwila słabości.

No zgadnij, o czym marzę, o czym śnie? Kiedy noc tak gorzka, gorzka, gorzka, gorzka jest. Jak myślisz, o czym marzę, o czym śnie? Gdy w oknach, stuka, stuka, stuka, stuka deszcz…

Я дзялю кожны ўдых напалову, кожны рух. Я спрабую змераць адлегласць ад сну. Гэта так цяжка, калі няма цябе тут. Вочы вільготныя таяць як лёд. Я хачу пагрузіцца ў наш маленькі туман.

Перш чым нас палічыш, ведай, што я дзялю нас на дзве часткі. Першая не можа быць адна, калі другая не можа без яе жыць. Ведаеш, я ўвесь час сябе падманваў. Свет такі прыгожы і поўны кахання. Смутак – гэта толькі момант, калі нічога няма. Смутак – толькі хвіліна слабасці.

Я хачу патануць у нашым тумане. Перш чым ты палічыш нас, ведай, што я дзялю нас на дзве часткі. Ну, адгадай, пра што я мару, што мне сніцца? Калі ноч такая горкая, горкая, горкая... Як ты думаеш, што мне сніцца, пра што мару? Калі ў вокны грукае, грукае, грукае дождж.

Dzielę na pół – дзялю на палову. Тут, зразумела, усё проста, амаль як па-беларуску. Я хачу звярнуць увагу на іншыя словазлучэнні, блізкія па значэнні – часам палякі кажуць mniejsza połowa або większa połowa (меншая палова або большая палова). Гэта, канешне, няправільна стылістычна, паколькі палова не можа быць большай або меншай. Таму лепш казаць большая частка або меншая частка (większa część, mniejsza część).

Mierzyć odległość od snu – змерыць адлегласць ад сну. Тут стылістычны прыём для песні, нельга, канешне, змерыць адлегласць ад такога абстрактнага, нематэрыяльнага паняцця, як сон. Звярніце ўвагу, што па-польску ўжываецца часцей прыстаўка з, – калі ў беларускай мове нярэдка пад уплывам расійскай мовы карыстаюцца прэфіксам па, – хаця, канешне, ёсць у польскай мове шмат дзеясловаў і з прыстаўкай po, – а для беларускай мовы больш характэрны прэфікс з-.

Zanim nas policzysz – перш чым нас палічыш. Тут, на маю думку, дзеяслоў «палічыць» ужываецца ў іншым значэнні, чым арыфметычнае. Policzyć się па-польску можа азначаць «разабрацца з кімсьці».

To takie trudne – на польскай мове ёсць прыслоўі, якія падобныя па значэнні, але не заўсёды іх можна свабодна замяняць месцамі – trudno і ciężko. Trudno асабліва часта ўжываецца палякамі, гэта, без сумнення, заўважыў той, хто жыве ў Польшчы і мае зносіны з палякамі. Яны вельмі часта кажуць trudno у значэнні «што ж, не атрымалася, ну і ладна».

Zatopić się – гэта паглыбіцца, патануць (у пераносным значэнні), а utopić się – патануць даслоўна – пайсці пад ваду і загінуць.

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы